Прыём дзяцей у першы клас ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, з артыкуламі 78, 79, 85 «Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 снежні 2014 № 1049.
У першы клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Пры жаданні законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.
Пры прыёме дзяцей у першы клас законным прадстаўнікам пры сабе неабходна мець наступныя дакументы:
- пашпарт і копія пашпарта аднаго з бацькоў;
- медыцынскую даведку з допускам да навучання ў школе;
- сведчанне і копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
- заяву бацькоў.
У перщы клас прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за ДУА «Сярэдняя школа №82 г. Мінска» адміністрацыяй Заводскага раёна.
Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, могуць быць залічаны ў наша ўстанова адукацыі пры наяўнасці свабодных месцаў.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей ва ўстанову адукацыі для навучання ў 1 класе афармляецца загадам кіраўніка ўстановы не пазней за 31 жніўня і даводзіцца да ведама іх законных прадстаўнікоў.
Прыём вучняў у пяты клас
Прыём вучняў у пяты клас ажыццяўляецца без уступных выпрабаванняў на падставе заявы іх законных прадстаўнікоў, пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні і яго копіі, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, выдадзенай у парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
У 5 клас прымаюцца ў першую чаргу дзеці, якія пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, замацаванага за установай агульнай сярэдняй адукацыі адміністрацыяй Заводскага раёна.
Дзеці, якія не пражываюць на тэрыторыі мікрараёна, могуць быць залічаны ў наша ўстанова адукацыі пры наяўнасці свабодных месцаў.
Прыём вучняў у дзесяты клас
Прыём вучняў у дзесяты клас ажыццяўляецца на падставе асабістай заявы, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, або заявы законных прадстаўнікоў навучэнца; пасведчання аб агульнай базавай адукацыі; медыцынскай даведкі аб стане здароўя, выдадзенай у парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.